Пастаноўка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Шлюб з ветрам» атрымала прыз прэсы імя Леаніда Папова як спектакль вялікай формы на ХХХІ Міжнародным тэатральным РТБД у Санкт-Пецярбургу, паведамілі [1] ў РТБД.
«Дзякуй гледачам за сардэчны прыём і водзывы. Дзякуем таксама крытыкам за высокую ацэнку і, вядома ж, усяму калектыву спектакля за прыгожае і дастойнае выступленне», — расказалі ва ўстанове культуры.
Пастаноўка «Шлюб з ветрам» — гісторыя аднаго беларускага вяселля, пранізаная нацыянальнымі традыцыямі, на фоне якіх разыгрываецца глыбокая псіхалагічная драма. Паводле арыгінальнай задумы аўтараў — рэжысёра Яўгена Карняга і кампазітара Кацярыны Аверкавай — жанр спектакля вызначаны як «песня ў адной дзеі». У пастаноўцы фактычна адсутнічаюць дыялогі, і таму асноўным сродкам выяўлення выступаюць музыка і песні. Мастацкае афармленне спектакля выканала неаднаразовы лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Таццяна Нерсісян.
У праграме фестывалю «Балтыйскі дом» прынялі ўдзел 18 спектакляў з Беларусі, Расіі, Італіі і Літвы. Узнагароджанне прайшло ў анлайн-фармаце.
Спасылкі
[1] http://rtbd.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/festyval-baltyyski-dom
[3] https://zviazda.by/be/tags/rtbd
[4] https://zviazda.by/be/tags/shlyub-z-vetram