Беларускія школьнікі ў гэтым годзе заваявалі на міжнародных алімпіядах 80 медалёў, паведаміла сёння журналістам кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Анжэла Кудаярава, перадае [1] БелТА.
«Алімпіядны рух у краіне з’яўляецца адным са складнікаў нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. У Беларусі праводзіцца рэспубліканская алімпіяда па 18 навучальных прадметах. Штогод у ёй ад 1-га да 4-га заключнага этапу прымаюць удзел больш за 600 тыс. вучняў. Якаснае правядзенне гэтага рэспубліканскага мерапрыемства, таксама правільны адбор нашых вучняў для ўдзелу ў міжнародных алімпіядах дазваляюць дабіцца высокіх рэзультатаў і на міжнародным узроўні. Пачынаючы з мінулага года, улічваючы эпідэміялагічную абстаноўку, міжнародныя алімпіяды праводзяцца ў анлайн-рэжыме. Нягледзячы на гэта, вучні нашай краіны прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, на якія мы атрымліваем запрашэнне. Так, у 2021 годзе прыняў удзел у міжнародных алімпіядах 91 прадстаўнік устаноў агульнай сярэдняй адукацыі краіны, з якіх 80 чалавек узнагароджаны медалямі. У тым ліку 9 — залатымі, 29 — сярэбранымі і 42 вучні — бронзавымі медалямі», — расказала Анжэла Кудаярава.
Паводле яе слоў, на працягу многіх гадоў беларускія школьнікі прымаюць удзел у міжнародных алімпіядах па фізіцы, хіміі, матэматыцы, астраноміі, біялогіі, геаграфіі і іншых. Так, у бліжэйшы час навучэнцы Беларусі будуць удзельнічаць у першай міжнароднай алімпіядзе па фізіцы імя Ахмада аль-Фергані ва Узбекістане.
«На міжнародным узроўні Беларусь адзначана як краіна, якая ўдзяляе вялікую ўвагу адукацыйнаму ўзроўню навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У 2022 годзе ў нашай стране будзе праходзіць міжнародная алімпіяда па фізіцы. Яе правядзенне будзе садзейнічаць павышэнню іміджу нашай краіны на міжнародным узроўні, а таксама папулярызацыі беларускай сістэмы адукацыі», — адзначыла кансультант упраўлення.
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/belaruskija-shkolniki-u-getym-godze-zavajavali-na-mizhnarodnyh-alimpijadah-80-medaleu-105779-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnyya-alimpiyady