У Шклове жанчына прынесла ў абменны пункт 20-даляравую купюру з прыкметамі падробкі, паведаміла [1] афіцыйны прадстаўнік ГКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.
Па выніках судовай экспертызы, праведзенай экспертамі Магілёўскага міжраённага аддзела ГКСЭ, устаноўлена, што грашовы білет выраблены не прадпрыемствам, які ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі гэтага віду, а выкананы спосабам струйнайга друку, то ёсць раздрукаваны на прынтары.
«Найбольш часта судовым экспертам на экспертызу паступаюць долары ЗША і расійскія рублі, — адзначыла Ірына Рачкоўская. — Сярод найбольш распаўсюджаных падробак — купюры наміналам $ 100 і 5 тыс. расійскіх рублёў».
Спасылкі
[1] https://sudexpert.gov.by/ru/list_news_occurrence.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/padrobnyya-groshy
[3] https://zviazda.by/be/tags/gkse
[4] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc