У Смаргонскім раёне гарэла трансфарматарная падстанцыя, паведамляе [1] Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
Сігнал аб надзвычайным здарэнні ў в. Андрэеўцы ратавальнікі атрымалі 26 кастрычніка ў 21.01. У выніку пажару знішчана два трансфарматары.
Пацярпелых няма. Прычыну здарэння высвятляюць.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/smargonski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar