За апошнія некалькі гадоў у сталіцы назіраецца тэндэнцыя па павелічэнні долі нараджэння другіх, трэціх і наступных дзяцей, паведамілі [1] ў Галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.
Пры гэтым у 2020 годзе ў Мінску нарадзілася 173 двайнят і 2 трайнят. Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці ў 2010 г. складаў 26,4 года, а ў 2019 г. — 28,9 года. Сярэдні ўзрост пры нараджэнні другога і наступных дзяцей у жанчын у Мінску складаў у 2010 г. 30,9 года, у 2019 г. — 32,8 года.
Дарэчы, паводле даных перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года, у параўнанні з перапісам 2009 года назіраецца тэндэнцыя да росту ўдзельнай вагі сем’яў, якія складаюцца з маці з дзецьмі (з 18,1 працэнта ў 2009 годзе да 22,3 працэнта ў 2019 годзе), шлюбных пар без дзяцей (з 16,3 да 19,7% адпаведна) і зніжэнню ўдзельнай вагі шлюбных пар з дзецьмі (з 38,6 да 31,3% адпаведна).
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://minsk-city.belstat.gov.by/o-gsu/novosti-i-meropriyatiya/novosti/statisticheskiy-obzor-ko-dnyu-maeri/
[2] https://zviazda.by/be/tags/galounae-statystychnae-upraulenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/shlyubnyya-pary-z-dzecmi
[4] https://zviazda.by/be/tags/perapis-naselnictva