Навукоўцы стварылі прыбор, які здольны забіваць каранавірус як на паверхні прадметаў, так і ўнутры клетак чалавека. Аб гэтым піша часопіс Scientific Reports, перадае [1] Лента.ру.
Амерыканскія даследнікі распрацавалі лямпу з пэўнай даўжынёй хвалі. Адзначаецца, што прылада выпускае хвалі сіняга колеру зададзенай шчыльнасці ў бяспечным для людзей дыяпазоне.
Раней міжнародная каманда даследчыкаў прыйшла да высновы, што па ўзроўні экспрэсіі так званага кветкавага бялку можна досыць дакладна прадказаць зыход каранавіруснай інфекцыі — смерць або шпіталізацыя — у чалавека. Нізкі статус прыстасаванасці клеткі паказвае на тое, што яна недастаткова добра развітая — альбо з-за яе старэння, альбо з-за парушэнняў у метабалізме і гэтак далей. Навукоўцы выявілі, што статус прыстасаванасці экспрэсуецца ў бялках FWE. Яны размешчаны на паверхні клеткі і экспрэсуюцца ў двух формах — адна кажа, што клетка адчувае сябе добра, а «ўладальнікі» другой знішчаюцца навакольнымі клеткамі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2021/10/27/svetilnik/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/navukaoucy
[4] https://zviazda.by/be/tags/dasledvanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/raspracouka