Галоўны інжынер Дрыбінскага сельгаспрадпрыемства выкраў запчасткі амаль на Br1 тыс., паведамілі [1] ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Крадзеж на Дрыбінскім сельгаспрадпрыемстве выявілі аператыўнікі БЭЗ. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 38-гадовы мясцовы жыхар. «Як службовая асоба ён адказваў за тэхнічнае абслугоўванне і своечасовы бягучы рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, — адзначылі ва УУС. — Разам з тым у перыяд падрыхтоўкі да ўборачнай з сакавіка па ліпень ён спісваў новыя запчасткі на падпарадкаваных механізатараў нібыта для арганізацыі рамонту, а па факце ўстанаўліваў іх на асабісты трактар».
У далейшым ён афармляў фіктыўныя дакументы аб устаноўцы запчастак на сельскагаспадарчую тэхніку прадпрыемства. Нанесены ўрон склаў больш як Br969.
Па факце крадзяжу следчымі ўзбуджана крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://mogilev.mvd.gov.by/ru/news/6037
[2] https://zviazda.by/be/tags/drybinskae-selgaspradpryemstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/uus-magilyouskaga-ablvykankama-0