Старшынёй Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама прызначаная экс-першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. Што аб ёй вядома распавядаюць [1] «Мінск-Навіны».
Алена Богдан у 1996 г. скончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут (цяпер — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт), а пасля прайшла перападрыхтоўку ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыялізацыі «Арганізацыя Аховы здароўя».
Працаваць А. Богдан пачала адразу інтэрнам, а затым урачом прыёмнага аддзялення Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Пасля перападрыхтоўкі працягнула працаваць у клініцы урачом-неўролагам кансультатыўнай паліклінікі і неўралагічнага аддзялення № 2. Пазней ва ўстанове аховы здароўя яна займала пасаду намесніка галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце.
З кастрычніка 2009 г. А. Богдан кіравала аддзелам меддапамогі маці і дзецям Галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, а са жніўня 2013 г. — аддзелам галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя.
А. Богдан кіравала падрыхтоўкай шэрагу нарматыўных актаў, якія рэгламентуюць функцыянаванне ў Беларусі рознаўзроўневай сістэмы аказання перынатальнай дапамогі, правядзення дыспансерызацыі, скрынінгаў, падрыхтоўкай клінічных пратаколаў і распрацоўкай дзяржаўных галіновых праграм і стратэгій (да прыкладу, праграмы «Здароўе народа — дэмаграфічная бяспека» на 2016-2020 гг.).
З 21 снежня 2020 г. А. Богдан заняла пасаду першага намесніка міністра аховы здароўя Беларусі, а да гэтага працавала ў пасады намесніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача.
А. Богдан ўзначальвае грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын», узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/komitet-po-zdravoohraneniyu-mingorispolkoma-vozglavila-elena-bogdan-chto-o-nej-izvestno/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alena-bogdan
[3] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[4] https://zviazda.by/be/tags/eks-pershy-namesnik-ministra-ahovy-zdarouya