Суд Столінскага раёна абвясціў прыгавор па крымінальнай справе аб махлярстве, учыненым паўторна ў буйным памеры, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу Брэсцкага абласнога суда.
На лаве падсудных апынулася жанчына 1977 года нараджэння. Дзевяць гадоў яна злоўжывала даверам людзей і брала ў іх у доўг грошы на падставе адкрыцця крамы і набыцця тавараў. Атрыманыя сумы потым выдаткоўвала на асабістыя патрэбы. Акрамя таго, будучы індывідуальным прадпрымальнікам, а потым дырэктарам і ўласнікам ПГУП, заключала дагаворы паставак з умовай аплаты з адтэрміноўкай плацяжу пасля атрымання тавару. Аднак абавязацельствы перад пастаўшчыкамі не выконвала.
У судзе фігурантка віну прызнала часткова. Па некалькіх частках арт. 209 (махлярства) КК яе прысудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама з жанчыны ў карысць пацярпелых спагнаны прычынены ўрон. Так, пяці прадпрыемствам ёй прыйдзецца ў агульным заплаціць больш як Br7,6 тыс., чатыром грамадзянам — звыш $30,3 тыс.
Прысуд не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/sud-v-stoline-prigovoril-moshennitsu-k-semi-godam-kolonii-466576-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/stolin
[4] https://zviazda.by/be/tags/kaloniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/brescki-ablasny-sud
[6] https://zviazda.by/be/tags/figurantka