На палях сялянска-фермерскай гаспадаркі «Дружба і К» Смалявіцкага раёна, якой шмат гадоў кіруе Уладзімір Крапіўка, вырошчваецца бульба і капуста, памідоры і агуркі, цыбуля і часнок, арбузы і баклажаны, буракі і зерневыя культуры, іншыя віды гародніны. Зялёную прадукцыю са сваіх палёў фермер рэалізуе для прадпрыемстваў грамадскага харчавання Мінскай вобласці. Гэтымі днямі працягваецца нарыхтоўка капусты поздніх гатункаў (дарэчы, у гаспадарцы вырошчваецца ажно сямнадцаць гатункаў гэтай агародніны), следам пачнецца копка морквы. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я — засуху ў перыяд інтэнсіўнага роста раслін і нізкую тэмпературу восеньскімі днямі, Уладзімір Аляксандравіч не жаліцца і ненаракае на нябесную канцэлярыю, бо ўраджай гародніны селёты ўдаўся хоць і не самы вялікі, але і не самы горшы. На маркоўнай плантацыі кіраўнік «Дружбы і К» аглядае (на фота) спеласць, вагу і прывабны від вітамінавай культуры.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya