Беларуска Анастасія Салос выйграла бронзу чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы ў практыкаваннях з булавамі, паведамляе [1] БелТА.
Вынік беларускі ў гэтым відзе праграмы — 26,400 бала.
Як і днём раней, золата выйграла Дзіна Аверына. Цяпер ужо 16-разовая чэмпіёнка свету паказала вынік 27,100 бала. Серабро ў сястры пераможцы Арыны Аверынай — 26,750 бала.
Чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы праходзіць у Кітакюсю (Японія) з 27 па 31 кастрычніка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/beloruska-anastasija-salos-vyigrala-bronzu-chm-po-hudozhestvennoj-gimnastike-466795-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/anastasiya-salos
[4] https://zviazda.by/be/tags/mastackaya-gimnastyka