Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аліну Гарноську з трыўмфальным выступленнем на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў Японіі, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«Тры медалі, уключаючы золата ў практыкаванні са стужкай, сталі яркай падзеяй на фінішы гэтага паспяховага для беларускай мастацкай гімнастыкі сезона», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсменцы моцнага здароўя, шчасця і новых вялікіх перамог для роднай Беларусі. «Няхай табе і тваім трэнерам заўсёды спадарожнічае поспех і ў спорце, і ў жыцці», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: НАК/БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-aline-gornosko-s-triumfalnym-vystupleniem-na-chempionate-mira-po-hudozhestvennoy-gimnastike
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/alina-garnoska
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne