Форменнае адзенне і знакі адрознення заснаваны для супрацоўнікаў Беларускага ўпраўлення дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду на дзяржаўнай мяжы і транспарце. Гэта прадугледжана ўказам нумар 423, які сёння падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Ветэрынарныя інспектары выконваюць важныя дзяржаўныя задачы: кантралююць перамяшчэнне жывёл, кармоў і кармавых дабавак праз дзяржаўную мяжу, рэалізуюць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Наяўнасць форменнай вопраткі са знакамі адрознення будзе візуальна пацвярджаць статус і паўнамоцтвы ветэрынарнага інспектара, а таксама садзейнічаць павышэнню іміджу беларускай ветэрынарнай службы на міжнародным узроўні.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/znaki-razlichiya-uchrezhdeny-dlya-sotrudnikov-belorusskogo-upravleniya-gosudarstvennogo-veterinarnogo-nadzora-na-gosudarstvennoy-granice-i-transporte
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/veterynarny-naglyad