Паўгадзінная кінастужка прысвечана векавой гісторыі найстарэйшай ВНУ краіны. Гледачы даведаюцца аб асноўных этапах станаўлення і развіцця першага беларускага ўніверсітэта — пачынаючы з даты яго заснавання і да нашых дзён.
Фільм раскажа пра адукацыйнае, навуковае, міжнароднае, культурнае, спартыўнае і студэнцкае жыццё БДУ ў розныя яго дзесяцігоддзі. Сюжэт пабудаваны на аснове кантрасных эпізодаў па прынцыпе «тады-зараз». У стужку таксама ўключаны архіўныя дакументы і фотаздымкі з Музея гісторыі БДУ.
Здымачная група пагутарыла з вучонымі, выкладчыкамі і кіраўніцтвам БДУ, якія расказалі, хто стаяў ля вытокаў універсітэта і як функцыянуе сучасная ВНУ. А студэнты падзяліліся сваімі думкамі аб тым, якую ролю адыгрывае ў іх жыцці альма-матэр.
Здымкі спецыяльнага праекта вяліся на працягу бягучага года. Над хранікальна-дакументальным фільмам працавалі спецыяльны карэспандэнт АТН Святлана Чарнова, рэжысёр Вольга Жукава і аператар Анзор Тужаеў.
Дакументальная кінастужка выйдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1». Пачатак у 21.45.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/dakumentalny-film
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-3