У сувязі з правядзеннем планавага капітальнага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Скідзель—Жытомля 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна—Масты, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
Так, цягнік № 731/732 Мінск—Гродна—Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня адмяняецца з абарачэння.
Таксама не будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны па маршруце Гродна—Брэст— Гродна адпраўленнем з Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня, з Брэста — 3, 11, 17, 25 лістапада, 3, 9 снежня.
Асобныя пасажырскія цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам. Так, цягнік № 687/688 Мінск—Гродна—Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня будзе курсіраваць па маршруце Мінск—Масты—Мінск. Цягнік № 679/680 Віцебск— Гродна —Віцебск адпраўленнем з Віцебска і Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня будзе рухацца па маршруце Віцебск—Скідзель—Віцебск.
Цягнік № 632 Гродна—Гомель адпраўленнем з Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня прызначаецца ў паведамленне Скідзель—Гомель. Цягнік № 624 Гродна—Віцебск/Камунары адпраўленнем з Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня будзе рухацца па маршруце Скідзель—Віцебск/Камунары.
Цягнік № 610 Гродна—Гомель адпраўленнем з Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня будзе прытрымлівацца змененага раскладу. З Гродна цягнік адправіцца ў 21.56 (замест 19.58) і прыбудзе ў Гомель у 10.53 (замест 8.46).
Акрамя таго, на ўчастку Гродна—Масты 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа па маршруце Ліда—Гродна і Баранавічы—Гродна будуць рухацца скарочаным маршрутам і па змененым раскладзе да станцыі Скідзель і назад, а таксама да станцыі Жытомля і назад у паведамленні Гродна—Жытомля—Гродна адпаведна.
Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Скідзель і Жытомля 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня будзе весціся аўтатранспартам.
Магістраль просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за часова прычыненыя нязручнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bch
[2] https://zviazda.by/be/tags/grafik-ruhu
[3] https://zviazda.by/be/tags/zmyanenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodna-masty