Букераўская прэмія па літаратуры 2021 года прысуджана пісьменніку з ПАР Дэйману Гэлгуту за раман-сагу «Абяцанне» аб узаемаадносінах белай сям’і фермераў і іх чарнаскурай служанкі ў часы апартэіду і пасля яго адмены, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ВВС.
«Я вельмі, па-сапраўднаму, пакорліва ўдзячны», — сказаў Дэйман Гэлгут на ўрачыстай цырымоніі ў Лондане.
Пісьменнік і драматург Дэйман Гэлгут, якому праз тыдзень з невялікім споўніцца 58 гадоў, трапіў у шорт-ліст намінантаў Букераўскай прэміі ўжо трэці раз. Першыя два былі ў 2003 і 2010 гадах.
Букераўская прэмія — адна з самых прэстыжных узнагарод у свеце ангельскай літаратуры. Прызавы фонд прэміі складае 50 тыс. фунтаў стэрлінгаў ($68,2 тыс.).
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/bukerovskuju-premiju-2021-poluchil-pisatel-iz-juar-dejmon-gelgut-467813-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/bukerauskaya-premiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/par
[5] https://zviazda.by/be/tags/deyman-gelgut