Яна распрацавана спецыялістамі службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі «Мінскзелянбуда» па рэкамендацыі органаў мясцовай улады, у тым ліку і пры непасрэдным дачыненні дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета.
Заўважым, гэта зроблена на фоне актыўнай падрыхтоўкі сталіцы да зімовага сезона: рамонту спецыяльнай тэхнікі, назапашвання супрацьгалалёдных рэагентаў, снегаўборачнага інвентару, размяшчэння скрынь для пяску і г. д. І, тым не менш, ужо напрыканцы восені паралельна ідзе падрыхтоўка да наступнага лета.
Па словах старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэя Бугрова, канцэпцыя з'яўляецца адным з пунктаў рашэння Мінгарвыканкама «Аб добраўпарадкаванні г. Мінска». Гэты дакумент было вырашана падрыхтаваць пасля нядаўняй сустрэчы спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай з прадстаўнікамі мясцовых улад сталіцы. На той нарадзе ў цэнтры размовы былі пытанні далейшага добраўпарадкавання горада.
Канцэпцыя ўключае ў сябе новыя падыходы да азелянення Мінска, у прыватнасці да яго кветкавага афармлення, пасадкі дрэў і кустоў. Перавага будзе аддадзена выкарыстанню ў большай ступені шматгадовых раслін. Увогуле, Мінск плануецца азеляняць у рэчышчы тэндэнцый сучаснай сусветнай ландшафтнай архітэктуры. Акрамя іншага, канцэпцыя накіравана і на эканомію сродкаў гарадскога бюджэту.
Мікалай ЛЮБЧАНСКІ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikalay-lyubchanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dobrauparadkavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/minskzelyanbud-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/minski-garadski-savet-deputatau
[6] https://zviazda.by/be/tags/zimovy-sezon