У знак 200-годдзя з дня нараджэння класіка рускай літаратуры Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага ў Брэсце і Дастоеве (Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, вёска Дастоева) пройдзе навукова-практычная канфеорэнцыя «Род, чалавек і чалавецтва ў жыцці і творчасці Ф. М. Дастаеўскага».
23 — 24 лістапада літаратуразнаўцы, гісторыкі літаратуры, краязнаўцы, музейныя работнікі падзеляцца сваімі развагамі, адкрыццямі пра жыццё і творчасць сусветна вядомага пісьменніка, аўтара раманаў «Злачынства і пакаранне», «Ідыёт», «Браты Карамазавы», «Падлетак», «Гулец» , другіх твораў якія перавярнулі і свядомасць чытача, і многія ўяўленні пра мастацкую літаратуру ўвогуле. А таксама наведаюць Дастоева, дзе працуе краязнаўчы музей, прысвечаны родавай далучанасці Фёдара Міхайлавіча з Беларуссю, Берасцейшчынай, увогуле жыццю і творчасці пісьменніка.
Заснавальнікі навукова-практычнай канферэнцыі «Род, чалавек і чалавецтва ў жыцці і творчасці Ф. М. Дастаеўскага» — Расійскі цэнтр навукі і культуры (г. Брэст), Брэсцкае аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Рускае таварыства», кафедра беларускай і рускай моў, навукова-даследчая лабараторыя па сацыякультурных праблемах памежжа Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/fyodar-mihaylavich-dastaeuski
[5] https://zviazda.by/be/tags/braty-karamazavy-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva-i-pakaranne-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/brest
[8] https://zviazda.by/be/tags/dastoeva
[9] https://zviazda.by/be/tags/ivanauski-rayon