Алена ЗЯБЛІКАВА, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах:
— Вось твар дэмакратыі па-еўрапейску. Сітуацыя, якую можна было вырашыць мірным шляхам, напружаная да краёў, — кажа пра падзеі на беларуска-польскай мяжы сенатар.
Яна нагадвае, што людзі там знаходзяцца ў жудасных умовах:
— Халоднае надвор’е, а палякі іх абліваюць вадой і труцяць слёзатачывым газам. Дзе ж тая ўвага і клопат пра людзей, за якіх, нібыта, перажывае Захад, дзе іх прынцыповасць? — абураецца парламентарый.
Яна падкрэслівае, што адкрыта парушаюцца законы, правы чалавека, але еўрапейская супольнасць маўчыць, шукае вінаватых дзе заўгодна, толькі не ў сябе.
— Бежанцы, якія прыехалі ў Беларусь, ірвуцца ў Еўропу ў пошуках для сябе і сваіх дзяцей, на іх думку, лепшага жыцця. Але ім няма месца ў Еўрапейскім саюзе, іх не хочуць пускаць у так званы Шчаслівы свет, — акцэнтуе ўвагу Алена Зяблікава.
Яна адзначае, што беларусы аказвалі і будуць аказваць бежанцам дапамогу, аднак гэта не вырашае праблему, абстаноўка нагнятаецца.
— Якія яшчэ доказы Еўропе патрэбныя, каб выканаць свае абавязацельствы і перастаць здзекавацца з безабаронных людзей? — пытаецца сенатар і падкрэслівае. — Не варта пераварочваць сітуацыю і рабіць вінаватай Беларусь. Мы ўбачылі, што ўсё, аб чым так гучна кажа Еўропа, — хлусня і крывадушнасць. Выкарыстанне такіх бесчалавечных метадаў супраць мірных грамадзян — прамы доказ падвойных стандартаў.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/alena-zyablikava
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[5] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy