Уладзімір Лук’янаў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні:
— Нашы агульныя намаганні накіраваны на развязку міграцыйнага канфлікту. Мы робім усё магчымае, каб абараніць гэтых людзей, — падкрэслівае сенатар. — Пакуль Еўропа толькі абмяркоўвае магчымасць аказання гуманітарнай дапамогі бежанцам, у нашай краіне да беларуска-польскай мяжы рэгулярна накіроўваюцца прадукты харчавання, цёплае адзенне і іншыя рэчы, людзям аказваецца медыцынская дапамога.
Ён перакананы, што ўжыванне польскім бокам вадамётаў і спецсродкаў у дачыненні да бяззбройных людзей недапушчальнае:
— Гэта расцэньваецца няйначай як гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншай краіны, — лічыць парламентарый. — Польскія памежнікі дзейнічаюць у парушэнне норм гуманітарнага права. Еўрасаюз дэманструе падвойныя стандарты ў сітуацыі з міграцыйным крызісам.
Вольга АНУФРЫЕВА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-lukyanau
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[5] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy