Літоўскі бок не толькі цынічна маніпулюе безабароннымі бежанцамі, але і дэзінфармуе міжнародныя арганізацыі, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце, перадае [2] БелТА.
«Хаваючы ад міжнароднай грамадскасці антыгуманнае стаўленне да бежанцаў, літоўскія сілавікі выкарыстоўваюць непрыкрыты падман і метады, якія прыніжаюць чалавечую годнасць. Учора яны даставілі са сваёй тэрыторыі на лінію мяжы групу бежанцаў для пастановачнай відэаздымкі. Амаль дзве гадзіны прымушалі людзей, якія шукаюць абароны ў краінах Еўропы, пазіраваць і выконваць каманды. Маніпулюючы бездапаможнасцю бежанцаў, сілавікі спецыяльна задавалі ім правакацыйныя пытанні, якія дыскрэдытуюць беларускі бок», — распавялі ў ДПК.
Замежнікам загадалі стаць каля Літоўскага памежнага знака, на камеру раздалі пакеты з ежай, а затым дэманстратыўна павезлі ўсіх назад. «Відавочна, што літоўскі бок цынічна маніпулюе не толькі безабароннымі бежанцамі, але і дэзінфармуе міжнародныя арганізацыі», — рэзюмавалі ў Дзяржпамежкамітэце.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/society/view/gpk-litva-ne-tolko-tsinichno-manipuliruet-bezhentsami-no-i-dezinformiruet-mezhdunarodnye-organizatsii-470462-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/litva
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[6] https://zviazda.by/be/tags/dpk