Дыетолаг Аляксандра Лапіна расказала [1] РИА Новости аб шматгранных карысных уласцівасцях лімону і папярэдзіла, пры якіх асаблівасцях арганізма ўжыванне гэтага фрукта недапушчальна.
«Лімон паляпшае страваванне, абуджае апетыт, памяншае колькасць халестэрыну ў крыві, аблягчае спазмы і нават перашкаджае ўтварэнню ракавых пухлін. Лімон у большасці выпадкаў выкарыстоўваецца для барацьбы з прастудай і кашлем. Таксама ён з’яўляецца супрацьвірусным і антыбактэрыйным прадуктам», — падзялілася меркаваннем Лапіна.
Аднак дыетолаг дадала, што ёсць лімон можна далёка не ўсім. Ён з’яўляецца алергенам (гэта варта памятаць тым, у каго ёсць алергія на цытрусавыя). Таксама варта адмовіцца ад лімону пры захворванні нырак, праблемах са страўнікава-кішэчным трактам.
Спасылкі
[1] https://rsport.ria.ru/20211125/limon-1760624426.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/limon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-lapina