Дабрачынную акцыю «Рабіць дабро зусім не складана» запускае Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса сумесна з сацыяльна-педагагічным цэнтрам Ленінскага раёна г.Магілёва ў абласным цэнтры з 1 снежня. Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры, перадае [1] БелТА.
«Стаць удзельнікам нашай акцыі можа любы ахвочы. Для гэтага неабходна прынесці канцтавары і школьныя прыналежнасці, сродкі асабістай гігіены, новую вопратку і абутак для дзяцей школьнага ўзросту, прысмакі, пазнавальныя і развіваючыя цацкі ў бібліятэку па адрасе: вул. Першамайская, 30», — адзначылі ў бібліятэцы.
Усе прынесеныя падарункі будуць перададзены сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў і маюць патрэбу ў дадатковай дапамозе і падтрымцы.
Дабрачынная акцыя працягнецца да 20 снежня.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/blagotvoritelnuju-aktsiju-zapuskaet-tsentralnaja-biblioteka-mogileva-1-dekabrja-471605-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dabrachynnaya-akcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/rabic-dabro-zusim-ne-skladana
[5] https://zviazda.by/be/tags/centralnaya-bibliyateka-magilyova