Нецвярозага 64-гадовага вадзіцеля на аўтамабілі Peugeot спынілі інспектары ДАІ паблізу дома № 9 на вул. Радыяльнай раніцай 26 лістапада, інфармуе [1] Telegram-канал УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Фізічны стан пажылога аўтааматара выклікаў падазрэнне ў супрацоўнікаў аддзела ДАІ Партызанскага РУУС. Кіроўцу даставілі на агляд. У выдыханым мужчынам паветры выяўлена 1,15 праміле алкаголю. Парушальнік растлумачыў, што напярэдадні вечарам ужываў піва.
У дачыненні да аўтамабіліста распачаты адміністрацыйны працэс, машына дастаўлена на ахоўную стаянку.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk/12972
[2] https://zviazda.by/be/tags/udai-guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/necvyarozy-kirouca
[4] https://zviazda.by/be/tags/administracyyny-praces