За мінулыя суткі ў Беларусі тры чалавекі загінулі ў ДТЗ, паведамілі [1] ў МУС.
Смяротныя наезды на пешаходаў здарыліся ў Мінску і Віцебскім раёне. Каля 18.40 на дарозе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі паблізу в.Вуглы Мінскага раёна 24-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Ісудзу» сутыкнуўся з спадарожным трактарам, які ехаў з прычэпам, гружаным бярвеннем. Ад траўм вадзіцель «Ісудзу» памёр.
У ведамстве нагадваюць: дарожнае становішча ўскладняюць туманы, дождж, мокры снег, галалёд, кароткі светлавы дзень і дрэнная бачнасць. Вадзіцелям неабходна быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі ля пешаходных пераходаў, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю. Пешаходам трэба перасякаць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся ў бяспецы. У цёмны час сутак ім трэба насіць святлоадбіўныя элементы.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://t.me/s/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz-z-zaginulymi