Адзін з бежанцаў, якія знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы, дзякуе беларусам за дапамогу, перадае [1]БелТА.
«Я прыехаў з Ірака і хачу патрапіць у Германію. Спадзяваўся, што Польшча нас прапусціць, але замест гэтага нас палівалі з вадамётаў і труцілі газам. Хачу сказаць дзякуй беларусам за тое, што далі нам прытулак, ежу, ваду і выратавалі ад халадоў. Асобна хочацца падзякаваць Аляксандра Лукашэнка, які ўчора паабяцаў дапамагчы вырашыць нашу праблему. Гэта дадае нам сіл», — падзяліўся мужчына.
Тым часам у лагеры ўтварылася ініцыятыўная група, праз якую людзі даносяць свае асноўныя праблемы. Уцекачы пішуць, што ім неабходна, і па гэтых спісах фармуюцца грузы гуманітарнай дапамогі ад беларускага боку.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/bezhenets-v-tlts-spasibo-belorusam-za-pomosch-471853-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[3] https://zviazda.by/be/tags/tlc
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-lukashenka