Беларусь не выкарыстоўвае праблему бежанцаў у сваіх мэтах, а прымае ўдзел у яе вырашэнні. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выказаў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МДІМЗ Кірыл Коктыш, каментуючы прыезд Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка на мяжу, паведамляе [1]БелТА.
«Здольнасць убачыць праблему твар у твар, здольнасць зразумець, у чым яна заключаецца і як з ёй спраўляцца, гэта якасці палітычнага лідара», — сказаў Кірыл Коктыш.
Па яго словах, гэта ўчынак чалавека, які разумее, што на ім ляжыць адказнасць за краіну і яе рэпутацыю. «Адчуванне сітуацыі, здольнасць яе спасцігнуць — гэта тая якасць, якую Аляксандр Лукашэнка дэманструе ўсе гады свайго прэзідэнцтва, пачынаючы яшчэ, наколькі памятаю наша з ім першае інтэрв’ю, з 1994-1995 гадоў», — канстатаваў эксперт.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/ekspert-belarus-ne-ispolzuet-problemu-bezhentsev-a-uchastvuet-v-ee-reshenii-471861-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/migracyyny-kryzis