Гамяльчанін дапамог затрымаць рэалізатара псіхатропаў, перадае [1] тэлеграм-канал МУС.
Жыхар абласнога цэнтру звярнуў увагу на мужчыну, які нешта хаваў пад дамамі ў раёне шматпавярховай забудовы і фатаграфаваў на тэлефон. Выказаўшы здагадку, што незнаёмец робіць закладкі наркотыкаў, ён паведаміў гэтую інфармацыю на спецлінію 102.
Да названага месца аператыўна прыбыў найбліжэйшы экіпаж Дэпартамента аховы. Праваахоўнікі затрымалі 26-гадовага гамяльчаніна. Пры сабе ў яго выяўлена 18 пакетаваных скруткаў з парашкападобным рэчывам.
У зробленых ім тайніках-закладках і па месцы жыхарства канфіскаваны ўжо расфасаваныя наркотыкі, прызнаныя па выніках экспертызы асабліва небяспечнымі псіхатропнымі рэчывамі альфа-PVP і параметылэфедронам, агульнай вагой каля 130 г.
На затрыманага пачалі крымінальную справу па факце незаконнага абароту наркотыкаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[4] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki