Дзве легкавушкі сутыкнуліся ў Рэчыцкім раёне: ёсць пацярпелыя, паведамілі [1] ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне аб ДТЗ за 5 км ад аграгарадка Холмеч паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Рэчыцкага раённага аддзела па НС ад дзяжурнага РАУС 29 лістапада ў 18.19. Працаўнікі МНС, якія прыбылі на месца, высветлілі, што пры лабавым сутыкненні легкавых Ford Mondeo і Seat у апошнім апынуліся заціснутыя вадзіцель 1969 года нараджэння і яго жонка 1972 года нараджэння.
Жанчына знаходзілася на пярэднім пасажырскім сядзенні, самастойна выйсці з аўтамашыны не магла з-за пашкоджання ног. Камандзір аддзялення Дзмітрый Краўчанка сумесна з вадзіцелем-выратавальнікам Яўгенам Казлоўскім адчынілі пярэднія пасажырскія дзверы і вызвалілі жанчыну. Затым пры дапамозе ручной гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай і шанцавай прылады прыступілі да дэблакіроўкі кіроўцы.
Пацярпелых шпіталізавалі з рознымі траўмамі.
Спасылкі
[1] https://gomel.mchs.gov.by/novosti/372390/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rechycki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz