Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дае інтэрв’ю міжнароднаму інфармацыйнаму агенцтву «Россия сегодня». У якасці інтэрв’юера выступіў генеральны дырэктар агенцтва Дзмітрый Кісялёў, перадае [1] БелТА.
МІА «Россия сегодня» аб’ядноўвае радыёвяшчанне, стужкі навін, інфармацыйныя парталы, мультымедыйныя міжнародныя прэс-цэнтры, вытворчасць і распаўсюджванне фотакантэнту і інфаграфікі, інфармацыйныя пляцоўкі ў сацыяльных сетках і вытворчасць кантэнту для мабільных дадаткаў. Кругласутачна агенцтва выпускае каля 5 тыс. арыгінальных інфармацыйных матэрыялаў у фарматах стужкі навін, радыёперадач, артыкулаў на інфармацыйных рэсурсах.
Асноўны напрамак дзейнасці МІА «Россия сегодня» — асвятленне за мяжой расійскай дзяржаўнай палітыкі і грамадскага жыцця ў Расіі, аператыўнае асвятленне падзей у свеце.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-daet-intervjju-gendirektoru-mia-rossija-segodnja-dmitriju-kiselevu-472242-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/mia-rossiya-segodnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kisyalyou