У Бабруйску затрыманы 50-гадовы закладчык наркотыкаў. Аб гэтым паведамілі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама, перадае [1] БелТА.
«Прапанову падпрацаваць мясцовы жыхар атрымаў ад адміністратараў віртуальнай крамы, дзе сам купляў псіхатропы, — адзначылі ва УУС. — Праз два тыдні супрацьпраўнай дзейнасці яго затрымалі аператыўнікі».
Устаноўлена, што мужчына набыў партыю наркотыкаў у Магілёве і прывёз для далейшага распаўсюджвання праз закладкі ў Бабруйск. Пры сабе ў яго знойдзены скрутак са 100 г мефедрону.
Следчымі дадзена прававая ацэнка. Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-bobrujske-zaderzhan-50-letnij-zakladchik-narkotikov-472322-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/babruysk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[4] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[5] https://zviazda.by/be/tags/raspausyudzhvanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/mefedron