Прэзідэнт Беларусі не выключае магчымасці размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае [1] БелТА.
Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне адносна нядаўняй заявы генеральнага сакратара НАТА Енса Солтэнберга аб магчымасці размяшчэння ядзернай зброі ва Усходняй Еўропе, у прыватнасці ў Польшчы.
«Так. Тады я прапаную Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
«Якая ядзерная зброя?» — удакладніў Дзмітрый Кісялёў.
«Мы дамовімся, якая. Тая ядзерная зброя, якая будзе найбольш эфектыўная пры такім судакрананні, — адказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я ж нездарма сказаў: мы на тэрыторыі Беларусі да гэтага гатовы. Я як руплівы гаспадар нічога не разбурыў (размова аб інфраструктуры для ядзернай зброі, якая засталася з часоў СССР. — Заўвага БелТА), усе адрыны стаяць на месцы».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-ne-iskljuchaet-razmeschenija-v-belarusi-rossijskogo-jadernogo-oruzhija-472331-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyakasndr-lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kisyalyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/yadzernaya-zbroya