Пастаянны савет Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы сёння на пасяджэнні прыняў заяву аб ваеннай актыўнасці на сумежных да зоны адказнасці АДКБ тэрыторыях. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў, перадае [1] БелТА.
«У ходзе пасяджэння была прынята заява Пастаяннага савета АДКБ аб ваеннай актыўнасці на сумежных да зоны адказнасці АДКБ тэрыторыях і яе ўплыў на еўразійскую бяспеку», — адзначыў прэс-сакратар.
Акрамя таго, былі разгледжаны праекты шэрагу дакументаў, якія тычацца ўзаемадзеяння ў галіне ваеннай бяспекі, а таксама планавання дзейнасці АДКБ у 2022 годзе.
Пасяджэнне Пастаяннага савета АДКБ прайшло ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі пад старшынствам пастаяннага і паўнамоцнага прадстаўніка Арменіі пры АДКБ Віктара Біягова. У працы Пастаяннага савета прыняў удзел намеснік генеральнага сакратара АДКБ Самат Ардабаеў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/postojannyj-sovet-odkb-prinjal-zajavlenie-o-voennoj-aktivnosti-na-sopredelnyh-k-organizatsii-472341-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adkb
[3] https://zviazda.by/be/tags/pasyadzhenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/viktar-biyagou
[5] https://zviazda.by/be/tags/samat-ardabaeu
[6] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zaynetdzinau-0