Беларусь будзе прасіць бежанцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, вярнуцца назад, але хапаць і вывозіць сілай нікога не будуць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае [1] БелТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што калі размаўляў па тэлефоне з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, то яна папрасіла яго заняцца рэпатрыяцыяй гэтых людзей. «Я гавару: ведаеце, Ангела, такімі жорсткімі словамі давайце не будзем нават гаварыць, — расказаў Прэзідэнт. — Гэта значыць, хапай адсюль і вывазі сілай. Я ёй адразу сказаў, у канцы ўжо, двойчы паўтарыў: я буду старацца вырашыць гэту праблему да Новага года, таму што яна нам не патрэбная... Людзі боўтаюцца тое ў Мінску, у Гародні і іншае. Ведаеце, як рэагуе насельніцтва. Мы будзем прасіць гэтых людзей, якія законна ў нас знаходзяцца па турыстычнай візе ў гасцініцы і іншае, каб яны вярнуліся, таму што гуманітарнага калідора не будзе, і я ўжо больш за тысячу вярнуў іх у Ірак, але я ёй прапанаваў вось гэтых (раней кіраўнік дзяржавы заяўляў, што ў размове з Меркель абмяркоўвалася магчымасць, каб Германія забрала сабе бежанцаў з лагера на беларуска-польскай мяжы. — Заўв. БелТА)».
Прэзідэнт адзначыў, што эвакуацыйныя рэйсы былі аплачаны Іракам. Беларусь жа затраціла ўжо на ўтрыманне бежанцаў толькі паводле даных тыднёвай даўнасці $12,5 млн. «Цяпер гэта будзе ў два разы больш», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Гэта значыць увесь догляд, кармленне, абаграванне, лячэнне...», — удакладніў Дзмітрый Кісялёў.
«Абсалютна», — пацвердзіў Прэзідэнт.
«СААЗаўцы — Сусветная арганізацыя аховы здароўя — даслала нейкія там панчохі, пракладкі, памперсы або яшчэ нешта такое», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-o-bezhentsah-budem-prosit-etih-ljudej-vernutsja-obratno-potomu-chto-gumanitarnogo-koridora-472347-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyakasndr-lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kisyalyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy