У Кобрынскім раёне былы сябар дзяўчыны выкраў у яе бацькі $50 тыс, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Telegram-канал Следчага камітэта.
У праваахоўныя органы звярнуўся 52-гадовы прадпрымальнік і паведаміў, што ў яго з сейфа ў кватэры знікла буйная сума валюты.
У лічаныя дні следча-аператыўная група ўстанавіла асобу зламысніка. Ім аказаўся 19-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар, былы сябар дачкі пацярпелага. Малады чалавек прыходзіў да дзяўчыны ў госці і здолеў падабраць пароль ад сейфа. Пачынаючы з ліпеня, знайшоўшы зручны момант, калі заставаўся адзін у пакоі, ён браў грошы з сейфа. Усяго фігурант вынес $50 тыс.
Кобрынскі РАСК распачаў крымінальную справу па ч. 4 арт. 205 (крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры) КК. Падазраваны затрыманы і дае прызнальныя паказанні.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-kobrinskom-rajone-byvshij-drug-devushki-pohitil-u-ee-ottsa-50-tys-472348-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kobrynski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/kobrynski-rask
[5] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh