Беларуская авіякампанія «Белавія» будзе ажыццяўляць рэгулярныя рэйсы ў Крым, калі гэта будзе неабходна. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае [1] БелТА.
Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, калі «Белавія» паляціць у Крым. «Хіба мы не лятаем у Крым? Шчыра кажучы, я нават не ведаў, што мы не лятаем у Крым», — адрэагаваў Прэзідэнт.
«Калі не лятае... Калі нам трэба будзе перавезці нашых людзей (а ў нас там і санаторый свой), слухайце, у нас рукі развязаны», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Дзмітрый Кісялёў удакладніў, што ў сваім пытанні меў на ўвазе ажыццяўленне рэгулярных рэйсаў.
«Цалкам дакладна. Я аб гэтым і гавару. Мы паляцім тады, калі нам трэба будзе. На жаль, не праз Украіну. У два разы або ў паўтара далей будзе», — сказаў Прэзідэнт.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/u-nas-ruki-razvjazany-lukashenko-rasskazal-kogda-belavia-otkroet-reguljarnye-rejsy-v-krym-472372-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kisyalyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/krym