Пешаход загінула ў выніку аварыі ў сталіцы, паведамілі [1] ва УДАІ ДУУС Мінгарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 20 гадзін 05 хвілін 39-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем «Нісан», рухаўся па вуліцы Кедышкі з боку вуліцы Філімонава ў напрамку вуліцы Валгаградскай і паблізу дома № 28 учыніў наезд на 51-гадовую жанчыну. Пешаход перасякала праезную частку па-за ўсталяваным для гэтага месцы, злева направа па ходзе руху аўтамабіля. Ад атрыманых траўм жанчына памерла на месцы здарэння.
Следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ДАІ і ДКСЭ праводзіцца агляд месца здарэння, апытваюцца відавочцы.
Грамадзян, якія маюць якія-небудзь звесткі аб здарэнні, просяць звярнуцца ва УСК па Мінску па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/udai-duus-mingarvykankama