Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніколі не будзе на баку «нацыяналістычнага чаду» ва Украіне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае [1] БелТА.
«Я ніколі не буду на баку таго нацыяналістычнага чаду, які сёння адбываецца ва Украіне. Я буду рабіць усё для таго, каб Украіна стала нашай. Яна наша Украіна. Там народ наш. Гэта не эмоцыі. Гэта мае цвёрдыя перакананні», — падкрэсліў беларускі. лідар.
«Таму, калі Расія апынецца перад агрэсіяй з боку Украіны, мы ў цесным звязку юрыдычна, эканамічна, палітычна будзем з Расіяй. Юрыдычна — гэта галоўнае», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-budu-delat-vse-chtoby-ukraina-stala-nashej-472408-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kisyalyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina