Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што гатовы спыніць транзіт энерганосьбітаў, калі Польшча закрые мяжу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае [1] БелТА.
«Калі мяне будуць „душыць“ палякі ці яшчэ нейкія там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, аб чым вы гаворыце, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Палякі вырашылі закрыць мяжу з Беларуссю — добра, закрывайце. Мы не вельмі часта ездзім у Еўрасаюз. Нашы інтарэсы сёння ў Расіі, Кітаі і на Усходзе больш за ўсё. А калі я закрыю, што будзе тады з гэтым патокам, які ў асноўным у Расію, Кітай ідзе праз нас?»
Прэзідэнт адзначыў, што трапіць у Расію і ў далейшым еўрапейскія тавары праз Украіну не змогуць. Не наладжаны транзітныя зносіны і праз краіны Прыбалтыкі. «Толькі Беларусь. Таму, перш чым рабіць з іх боку заявы, трэба ўзяць свае курыныя мазгі ў рукі, як у народзе кажуць, і падумаць, што ты бразгаеш. Ён закрые мяжу... Каму ты на шкоду закрыеш? Сам сабе. А потым, ты закрыеш — тады падумайце, як вы энерганосьбіты будзеце купляць у Расіі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-podtverdil-chto-gotov-ostanovit-tranzit-energonositelej-esli-polsha-zakroet-granitsu-472421-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyakasndr-lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kisyalyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/polshcha