Паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі чакаюцца галалёд, слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, днём месцамі парывы да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе — ад мінус 1 да плюс 1. Днём будзе 1-7 градусаў цяпла.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://belgidromet.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/snezhan
[4] https://zviazda.by/be/tags/galalyod