У Рэчыцкім раёне ў ДТЗ у двума вялікагрузамі загінуў 35-гадовы вадзіцель адной з фур, паведамілі [1] ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.
Аварыя здарылася 30 лістапада прыкладна ў 7.40 на дарозе Р82 Кастрычніцкі — Парычы — Рэчыца. 35-гадовы вадзіцель «Вольва» з паўпрычэпам, паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў за рулём, на закругленні дарогі выехаў на сустрэчную паласу і ўчыніў датычнае сутыкненне з МАЗам з паўпрычэпам. Фуры з’ехалі ў кюветы і ўрэзаліся ў дрэвы.
Вадзіцель «Вольва» загінуў на месцы здарэння, 57-гадовага вадзіцеля МАЗа шпіталізавалі.
Фота: ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://gomel.mvd.gov.by/ru/news/6964
[2] https://zviazda.by/be/tags/rechycki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz