Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага зусім выпадковым чалавекам у палітыцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае [1] БелТА.
Падчас інтэрв’ю зайшла гаворка пра Аляксандра Турчынава, які ў 2014 годзе ўзначальваў Раду нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны і Вярхоўную раду, фактычна выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы. Было адзначана, што да гэтых падзей ён служыў і прапаведаваў у пратэстанцкай царкве «Слова жыцця», а ў палітыку прыйшоў на фоне грамадзянскай вайны і дзяржаўнага перавароту.
«Я яго ведаў як чалавека. Ну які ён палітык? Ён проста чалавек, выпадкова трапіўшы ў гэтую заварушку. Я лічу, што ў палітыцы гэта абсалютна выпадковы чалавек. Як і Валодзя Зяленскі сёння апынуўся зусім выпадковым чалавекам, хоць ён і кіраўнік дзяржавы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-zelenskij-okazalsja-sovershenno-sluchajnym-chelovekom-v-politike-472559-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kisyalyou
[5] https://zviazda.by/be/tags/intervyu
[6] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zyalenski