Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусі ў навучальным цэнтры ўжо ёсць С-400. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае [1] БелТА.
«Стварылі цэнтр, навучаем. Расія паставіла ў гэты цэнтр С-400. Мы павінны яго бачыць, вывучаць. Ужо ідзе вучоба, трэніроўкі і гэтак далей», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, ён заявіў, што гэта не нейкая навучальная мадэль, а менавіта баяздольная тэхніка.
«Гэта значыць С-400 цяпер у Беларусі ёсць?»- перапытаў Дзмітрый Кісялёў.
«Так, мы ў гэтым навучальным цэнтры навучаем нашых хлопцаў. Вось я хачу папрасіць прэзідэнта (Расіі. — Зв. БелТА), каб гэты комплекс і застаўся тут», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
У інтэрв’ю ён таксама заявіў, што Беларусі для эфектыўнай абароны ад ракетнага нападу патрэбныя комплексы С-400 і С-500. «Вы ж разумееце, што С-400 і С-500 — гэта дарагія сістэмы. І, давайце адкрыта, лішніх сістэм у Расіі сёння няма. Ёсць што ў іх прыкрываць, — адзначыў беларускі лідар. — Мы сёння СПА-шнай сваёй абаронай цалкам прыкрываем нашы межы, Мінск і гэтак далей. Але для таго, каб быць эфектыўнымі супраць ракетнага нападу, нам трэба як раз С-400, а можа, і С-500».
Фота РИА Новости
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-soobschil-chto-v-belarusi-v-uchebnom-tsentre-uzhe-est-s-400-472571-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kisyalyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/intervyu
[6] https://zviazda.by/be/tags/c-400