Сярод бежанцаў на беларуска-польскай мяжы некалькі сотняў дзяцей і жанчын, трэба адкрыць для іх гуманітарны калідор у краіны ЕС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае [1] БелТА.
«Мы ж вывучылі кожную сям’ю, кожнага чалавека, дзіцяці і жанчыну. Там каля двухсот дзяцей і столькі ж жанчын. Астатнія — мужыкі. Забярыце іх да сябе (у краіны ЕС. — Зв. БелТА), там добрыя сем’і, прасунутыя, адукаваныя ў пераважнай сваёй большасці, нармальныя людзі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заклікаў ЕС адкрыць гуманітарны калідор. «Ну што такое каля двух тысяч (прыблізная колькасць бежанцаў у лагеры на мяжы з Польшчай. — Зв. БелТА)? Іх жа, вунь, праз Міжземнае мора, Балканы толькі, па-мойму, у мінулым годзе, у гэтым годзе каля 30 тыс. патрапіла (у Еўропу. — Зв. БелТА). Ну што такое паўтары-дзве тысячы? Нічога!»- адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Каментуючы абвінавачванні Захаду аб нібыта выкарыстанні беларускімі ўладамі мігрантаў для дасягнення палітычных мэтаў, Аляксандр Лукашэнка параіў заходнім краінам «забраць гэты інструмент». «Вось яны бачаць, што ў руках Лукашэнкі нейкі інструмент... палякі там, амерыканцы перш за ўсё і гэтак далей. Але элементарна забраць з рук Лукашэнкі гэты інструмент — і ўсё пытанне вырашыцца. Ну, лагічна? Ну чаму яны не забяруць у мяне гэты інструмент? Адкрыйце гуманітарны калідор», — падкрэсліў беларускі лідар.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] http://belta.by/president/view/pochemu-oni-ne-zaberut-u-menja-etot-instrument-lukashenko-otvetil-na-obvinenija-zapada-po-voprosu-472583-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kisyalyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/intervyu
[6] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy