Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна з нацыянальным святам — Днём стварэння федэрацыі, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«За 50 гадоў існавання Аб’яднаныя Арабскія Эміраты змаглі дасягнуць істотнага прагрэсу ў розных галінах. З задавальненнем адзначаю, што ўзаемадзеянне паміж нашымі краінамі — прыклад трывалага і паспяховага міждзяржаўнага партнёрства», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да далейшага дынамічнага развіцця і ўмацавання плённага двухбаковага супрацоўніцтва.
Кіраўнік дзяржавы таксама накіраваў віншавальныя пасланні спадчыннаму прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, віцэ-прэзідэнту і прэм’ер-міністру ААЭ, кіраўніку Дубая шэйху Мухаммеду бэн Рашіду аль-Мактуму.
Прэзідэнт выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць паглыбіць палітычныя сувязі і рэалізаваць патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на карысць абодвух народаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-prezidentu-obedinennyh-arabskih-emiratov-halife-ben-zaidu-al-nahayyanu-1638366740
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident-abyadnanyh-arabskih-emiratau
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-stvarennya-federacyi