Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў увядзенне адзінай валюты з Расіяй больш высокім узроўнем інтэграцыі, да якога бакі яшчэ не падышлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае [1] БелТА.
«Да адзінай валюты трэба прыйсці „стэп бай стэп“. Калі мы з Ельцыным (першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын. — Заўв. БелТА) падпісвалі пагадненне, мы мелі на ўвазе, што гэта не беларускі і не расійскі будзе рубель. А нейкая іншая валюта. Але паколькі ў нас рубель, у вас рубель, навошта нам выдумляць і называць яе талер або яшчэ нешта. Так, гэта будзе рубель», — сказаў Прэзідэнт.
Другое пытанне, паводле яго слоў, гэта ўмовы, на якіх будзе працаваць эмісійны цэнтр: «Давайце зробім, як у Еўрасаюзе. Ён павінен быць незалежным. Ён не павінен быць расійскім».
«Гэта (увядзенне адзінай валюты. — Заўвага БелТА) больш высокі ўзровень інтэграцыі, да якога мы не падышлі. Падыдзем — будзем вырашаць», — дадаў беларускі лідар.
Аляксандру Лукашанка таксама было зададзена пытанне, ці ёсць патэнцыяльна нейкія межы інтэграцыі Беларусі і Расіі. «Ні ў аднаго працэсу няма ніякіх меж. Па-філасофску гучыць, але гэта так. Ніякіх меж няма», — сказаў ён.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-o-edinoj-valjute-s-rossiej-eto-bolee-vysokij-uroven-integratsii-k-kotoromu-my-ne-podoshli-472612-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/adzinaya-valyuta
[4] https://zviazda.by/be/tags/integracyya