Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі будзе апублікаваны да Новага года, а рэферэндум па ёй плануецца правесці ў 20-х чыслах лютага, калі не будзе надзвычайнай сітуацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае [1] БелТА.
«Цяпер ён (праект) у мяне на стале. Цяпер я сяджу і гляджу. І кожны радок, як гэта было раней. Канстытуцыя — я яе сам пісаў (гаворка пра цяпер дзеючую Канстытуцыю. — Заўвага БелТА). Юрысты пісалі пяром, а я дыктаваў, таму што я бачыў, я — Прэзідэнт — якія мне патрэбны паўнамоцтвы, каб утрымаць краіну. І цяпер я гляджу, таму што мне яе выносіць на рэферэндум. Цяпер мы яе апублікуем, каля месяца», — сказаў ён.
На ўдакладняючае пытанне, калі будзе апублікаваны дакумент, Лукашэнка зазначыў: «Я думаю, што тыдні два. Да Новага года».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-proekt-obnovlennoj-konstitutsii-belarusi-opublikujut-do-novogo-goda-472613-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyya-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/referendum