Факты вырабу і рэалізацыі падробленых даведак аб вырашчанай сельгаспрадукцыі выявілі работнікі Бабруйскага міжрайкамітэта дзяржаўнага кантролю і міжрайаддзела фінансавых расследаванняў пры правядзенні маніторынгу гарадскіх рынкаў, паведамілі [1] у КДК.
Пры рэалізацыі на рынку прадукцыі, вырашчанай на сваім зямельным участку, грамадзяне вызваляюцца ад выплаты адзінага падатку на падставе даведак, выдадзеных сельвыканкамамі.
Даведкі, прад’яўленыя некаторымі прадаўцамі, выклікалі падазрэнне ў правяраючых. Як высветлілася, па ўказаных у дакументах адрасах прадаўцы не пражывалі і зямельных участкаў не мелі.
«Падробленыя даведкі прадаўцы сельгаспрадукцыі куплялі па Br25 у індывідуальнага прадпрымальніка з Бабруйска. Даведкі і пячаткі ён вырабляў на каляровым прынтары», — удакладнілі ў КДК.
На мужчыну пачалі крымінальную справу па ч.1 арт.380 Крымінальнага кодэкса.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://kgk.gov.by/ru/news-press-center-ru/view/vozbuzhdeno-ugolovnoe-delo-v-otnoshenii-zhitelja-bobrujska-za-prodazhu-poddelnyx-spravok-o-vyraschennoj-112422/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/kdk
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyrab-i-realizacyya-padroblenyh-davedak