Камітэт дзяржкантролю запрашае жыхароў Гомельскай вобласці ўзяць удзел у інтэрнэт-апытанні аб арганізацыі і якасці харчавання школьнікаў, паведамілі ў КДК, перадае [1] БелТА.
Анкета інтэрнэт-апытання размешчана на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю. Бацькам прапануецца адказаць на 11 пытанняў, звязаных з арганізацыяй і якасцю харчавання навучэнцаў у школах рэгіёну. «Гэтыя адказы дапамогуць ацаніць дзеючую сістэму школьнага харчавання і выпрацаваць прапановы па яе ўдасканаленні», — падкрэслілі ў кантрольным ведамстве.
Інтэрнэт-апытанне праводзіцца з 2 па 16 снежня.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/kgk-gomelskoj-oblasti-zapustil-internet-opros-o-kachestve-pitanija-v-shkolah-472790-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kdk
[3] https://zviazda.by/be/tags/internet-apytanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/harchavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkola