Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» са 100-годдзем з дня заснавання прадпрыемства, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«Век — гэта больш чым салідны тэрмін функцыянавання на страхавым рынку. Год за годам вы карпатліва зараблялі дзелавую рэпутацыю, назапашвалі практычны вопыт, укаранялі самыя перадавыя формы і метады работы з кліентамі і партнёрамі, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Сёння „Белдзяржстрах“ па праву займае пазіцыю флагмана ў галіны, стаўшы адным з самых вядомых брэндаў нашай краіны».
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым вялікі і дружны калектыў захавае традыцыі кампаніі, галоўнымі з якіх заўсёды былі надзейнасць, кліентаарыентаванасць і высокая якасць паслуг, а таксама працягне развівацца і ўдасканальвацца на карысць Беларусі і яе народа.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/beldzyarzhstrah-0